Абаненты тэлебачання ZALA Магілёўскай вобласці змогуць глядзець новы тэлеканал

Паважаныя абаненты Магілёўскай вобласці!

З 21 мая 2020 года ў складзе базавых і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA ў рэжыме тэставага вяшчання пачалася трансляцыя тэлеканала «2-i гарадскi канал».

Жадаем прыемнага прагляду!

«2-i гарадскi канал» транслюе свежыя навіны, распавядае пра цікавыя падзеі і надзённыя пытанні Магілёўскага рэгіёну. Цесна супрацоўнічае з гарадскім выканаўчым камітэтам, што дазваляе дзеліцца з гледачамі самай дакладнай і актуальнай інфармацыяй.