З 16 сакавіка 2026 года РУП «Белтэлекам» уносіць змяненні ў Пералік краін назначэння па тарыфных зонах пры прадастаўленні міжнародных тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі электрасувязі агульнага карыстання і паслуг па пропуску трафіку абанентаў аператараў электрасувязі Рэспублікі Беларусь на сетцы замежных аператараў сувязі:
- Узбекістан перанесены з зоны СНД II у зону СНД III;
- Грэцыя, Ірландыя, Іспанія перанесены з зоны Еўропа III у зону Еўропа II;
- Ангола, Беліз, Батсвана, Гана, Гандурас, Ірак, Мазамбік, Нікарагуа, Палестына, Судан, Эквадор, Эрытрэя, Эфіопія перанесены з зоны Свет I у зону Свет II;
- Майота, Рэюньён перанесены з зоны Свет I у зону Свет III;
- Сьера-Леонэ, Паўднёвы Судан перанесены з зоны Свет II у зону Свет III;
- Алжыр, Мальдывы, Туніс перанесены з зоны Свет III у зону Свет IV.
З абноўленым пералікам краін можна азнаёміцца тут.