11 лістапада 2021 года адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. У гэтым годзе да свята прымеркавана рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», якая пройдзе з 8 па 12 лістапада. Яе мэта – прыцягнуць увагу жыхароў да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі.
Энергазберажэнне дазваляе зменшыць нагрузку на навакольнае асяроддзе і прадухіліць экалагічнае забруджванне. Эканомнае спажыванне рэсурсаў – гэта прыкмета сучаснага чалавека, які ўсведамляе сваю адказнасць перад планетай і ўласнымі нашчадкамі. Зніжэнне энергаспажывання ў доме і на працоўным месцы павінна стаць штодзённым абавязкам і часткай ладу жыцця.
Лепшы спосаб адзначыць Міжнародны дзень энергазберажэння –гэта пачаць рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы прама цяпер.
Самыя простыя спосабы энергазберажэння даступныя кожнаму і могуць прымяняцца ў побыце паўсюдна:
не забываць гасіць святло, выходзячы з пакоя;
замяніць звычайныя лямпы на энергазберагальныя;
чысціць электрычны чайнік ад накіпу;
не ставіць халадзільнік побач з крыніцай цяпла;
замяніць старыя вокны і заладзіць усе шчыліны;
набываць бытавую тэхніку з энергаспажываннем класа «А» і вышэй;
прымяняць «разумныя» тэхналогіі і аднаўляльныя крыніцы энергіі.