70 гадоў у эфіры: беларускае тэлебачанне адзначыла юбілей | Белтелеком

70 гадоў у эфіры: беларускае тэлебачанне адзначыла юбілей

1 студзеня 1956 года пачалася гісторыя беларускага тэлебачання. Легендарныя словы дыктара Тамары Бастун: «Добры вечар, таварышы! Вiншуем вас з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы» – адзначылі старт новай эпохі.

Першая трансляцыя працягвалася 1 гадзіну 55 хвілін: гледачы ўбачылі мастацкі фільм «Пакаленне пераможцаў» і кіначасопіс «Навіны дня» за 1955 год. Спачатку тэлевяшчанне ажыццяўлялася з мінскай тэлестудыі толькі 2-3 гадзіны на суткі, а праграма складалася з канцэртаў, спектакляў, кінафільмаў і кіначасопісаў.

За 70 гадоў беларускае ТБ прайшло вялізны шлях – ад невялікіх студый і чорна-белых кадраў да высокатэхналагічных мультымедыйных цэнтраў і яркіх лічбавых эфіраў. Сёння гэта магутная індустрыя, якая аб’ядноўвае мільёны гледачоў і тысячы прафесіяналаў.

Гісторыя беларускага тэлебачання непарыўна звязана з развіццём тэхналогій сувязі. На працягу многіх гадоў за эфірную трансляцыю гукавых і тэлевізійных праграм адказваў Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр. У 2016 годзе прадпрыемства было рэарганізавана – цяпер яго функцыі выконвае «Белтэлекам».

Забяспэчыць стабільнае бесперабойнае вяшчанне – адна з задач прафесіяналаў філіяла «Радыё, тэлебачанне і сувязь». Дзякуючы іх штодзённай працы пакет тэлевізійных праграм даступны гледачам у кожнам кутку краіны. «Белтэлекам» стаў надзейнай асновай развіцця тэлевізійнай прасторы: ад эфірнага вяшчання да інтэрактыўнага тэлебачання (IPTV), OTT-сэрвісаў і запуску ўласнага тэлеканала «ЯСНАе TV».

Летапіс беларускага тэлебачання – гэта перш за ўсё гісторыя таленавітых і адданых сваёй справе людзей. Юбілейная дата стала агульным святам для ветэранаў, якія заклалі падмурак галіны, і для цяперашніх супрацоўнікаў, якія годна прымаюць эстафету дасягненняў; для журналістаў і рэжысёраў, аператараў і інжынераў – усіх, хто працуе ў кадры і за кадрам і кожны дзень стварае сапраўдную магію тэлебачання. Бо і сёння, нягледзячы на імклівую змену тэхналогій, тэлеэкраны па-ранейшаму звязваюць пакаленні і дораць самыя шчырыя эмоцыі.

З юбілеем беларускага тэлебачання! Жадаем калегам натхнення, высокіх рэйтынгаў і нязменна якаснага сігналу!

IMG_256