165 гадоў таму, 27 лістапада 1859 года, на старонках «Мінскіх губернскіх ведамасцей» з'явілася паведамленне аб адкрыцці тэлеграфных станцый у Мінску і Бабруйску. Менавіта тады адрасатам паляцелі першыя тэлеграмы, а гэтая дата стала кропкай адліку ў гісторыі тэлеграфнай сувязі Беларусі.
У той час сувязісты працавалі, у асноўным, на апаратах Морзэ. Да 1910 года Мiнскі тэлеграф ажыццяўляў абмен тэлеграмамі не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі.
Пік папулярнасці тэлеграм прыпаў на савецкі час. Напярэдадні свят, асабліва навагодніх, апрацоўвалася да 400 тысяч паведамленняў за суткі!
Рост тэлеграфнай нагрузкі патрабаваў мадэрнізацыі. За больш за паўтара стагоддзі абсталяванне зведала каласальныя змены: ад істужачнага апарата да персанальнага кампутара, ад кабельных ліній да віртуальных каналаў на базе IP-пратакола.
Тэлеграфная сувязь даказала сваю надзейнасць, захаваўшы ўнікальную асаблівасць – дакументальнасць. Гэта робіць яе запатрабаванай у многіх сферах: па сетцы перадаюцца тэлеграмы, апавяшчэнні, вядуцца дакументаваныя перамовы паміж арганізацыямі і ведамствамі.
«Белтэлекам» з'яўляецца адзіным аператарам у Беларусі, які прадстаўляе поўны спектр паслуг дакументальнай электрасувязі. Адправіць тэлеграму стала яшчэ прасцей: дастаткова патэлефанаваць па нумары 166, звярнуцца ў сэрвісныя цэнтры «Белтэлекам» ці аддзяленні паштовай сувязі.
У нашы дні тэлеграф – гэта сучасная аўтаматызаваная вытворчасць. Яго гісторыя адлюстроўвае не проста эвалюцыю тэхналогій, а развіццё цэлай галіны электрасувязі.
165-годдзе – выдатная нагода павіншаваць нашых калег, прафесійнае жыццё якіх звязана з тэлеграфам, і адрасаваць словы падзякі ветэранам, чые веды і вопыт леглі ў аснову сучасных дасягненняў.
З юбілеем, дарагія сябры!
Унікальная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі тэлеграфа, прадстаўлена ў Гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі. У ліку рарытэтаў – тэлеграфныя апараты Морзэ і Бадо і многае іншае. Экспанаты цэнтра выклікаюць шчыры інтарэс ва ўсіх наведвальнікаў.