Аўтапрабег прысвечаны 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў падтрымку яе гаранта — Прэзідэнта.
Калона, упрыгожаная дзяржаўнымі сімваламі, пачала рух ад мемарыяльных могілак савецкіх воінаў у раёне вуліцы Цітова. Перад стартам сотні яе ўдзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый і моладзі, правялі мітынг, падчас якога ўсклалі кветкі да абеліска і далучыліся да абласной акцыі «Праспяваем гімн разам».
Машыны праехалі па буйных транспартных артэрыях Віцебска, у тым ліку па праспектах Маскоўскі, Перамогі, Будаўнікоў і Фрунзе, вуліцах Церашковай і Леніна.
Завяршыўся аўтапрабег ля абласной філармоніі, дзе адбыўся святочны канцэрт.
Дзелімся фотамаментамі ўдзелу Віцебскага філіяла"Белтэлекам".