Нават дзецям вядома, што займацца спортам карысна. А разам з "Белтэлекам " гэта яшчэ і весела.
І вось, як мінімум 3 плюсы займацца спортам на варкаўт пляцоўцы ад " Белтэлекам":
1.не трэба дома ўсталёўваць грувасткія агрэгаты, дастаткова проста выйсці на двор.
2.на нашай варкаўт-пляцоўцы добра займацца, як у сонечныя дні-дрэвы ствараюць цень, так і зімой, пляцоўка абсталявана як трэба
3.спецыяльнае пакрыццё не дае турнікам перагравацца летам і не замярзае нават зімой.
Ва ўрачыстым пераразанні стужачкі ўдзельнічаюць:
- намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі,
- начальнік Шаркаўшчынскага УЭ Яўген Бялевіч.
Сёння сапраўднае свята, яркае, цікавае і запальнае.
Сябры, займайцеся спортам з задавальненнем і будзьце здаровыя!