Святочная мітусня-любімы час махляроў.
Будзьце пільныя!
У навагоднія дні мы ўсе заказваем падарункі, чакаем дастаўкі і правяраем паведамленні ад банкаў і сэрвісаў. І менавіта ў гэты момант ашуканцы становяцца асабліва актыўнымі, разлічваючы на спешку і няўважлівасць.
Звычайна яны пішуць або тэлефануюць ад імя банкаў, аператараў сувязі, службаў дастаўкі або дзяржорганаў: палохаюць блакаваннямі, абяцаюць бонусы, паведамляюць аб пасылках, штрафах або тэрміновых плацяжах. Усё гэта-спроба прымусіць вас дзейнічаць хутка і без сумненняў.
Каб святы прайшлі спакойна, запомніце простыя правілы:
- не пераходзьце па незнаёмых спасылках;
- не паведамляйце коды з СМС і асабістыя дадзеныя;
- праверце адпраўніка і нумар;
- падключайце тэхналогіі Кібербяспекі ад "Белтэлекам": https://www.beltelecom.by/private/internet/additional-service/safe-inte..., каб асабістыя дадзеныя і фінансы былі пад надзейнай абаронай.