Працягваем знаёміць вас з выдатнымі супрацоўніцамі Віцебскага філіяла «Белтэлекам».
Сёння ў цэнтры ўвагі - Алена Дзюшко, электрамеханік ЛСС і АУ Пастаўскага ўчастка электрасувязі з неверагодным стажам у 36 гадоў!
Алена - чалавек, які даказвае: тэхнічная спецыяльнасць і жаноцкасць ідэальна спалучаюцца!
5 фактаў пра Алену:
1.Дынастыя: любоў да сувязі перадалася ад мамы, якая працавала паштальёнам. Алена ў прафесіі з 1990 года.
2.Вернасць выбару: нават калі б час павярнуўся назад, яна зноў выбрала б «Белтэлекам».
3.Энергія: Бег, лыжы, тэніс — Алена пастаянны ўдзельнік усіх карпаратыўных стартаў. Сапраўдная "актывістка і спартсменка"!
4.Сям'я і хобі: У асабістым жыцці Алена – клапатлівая маці і любячая бабуля. А калі душа патрабуе цішыні, яна бярэ ў рукі спіцы і апускаецца ў свет вязання.
5.Душа кампаніі: Майстар па падрыхтоўцы самага смачнага шашлыка на прыродзе.
Для Алены праца — гэта другі дом, дзе яе шануюць, а калегі даўно сталі блізкімі людзьмі.
Ганарымся такімі кадрамі!