Адным з пераможцаў спаборніцтваў за дасягненне ў 2025 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, прызнаны:
сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы сувязі, -
Віцебскі філіял Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам".
Дзякуючы добрасумленнай працы, адказнасці і высокаму карпаратыўнаму духу мы дасягаем новых вышынь і ўмацоўваем свае пазіцыі па ўсіх напрамках дзейнасці.
Выдатны і заслужаны падарунак да Свята працы і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.