Вядучы інжынер электрасувязі Клімавіцкага УЭ Рыгор Трафіменка мог выбраць любую прафесію. Але абраў шлях бацькі, які аддаў вузлу электрасувязі амаль 40 гадоў. Сын не проста працягнуў дынастыю - ён вывеў яе на новы ўзровень.
— Я пайшоў па шляху бацькі, які каля сарака гадоў прысвяціў вузлу электрасувязі ў Клімавічах, — расказвае Рыгор Рыгоравіч. - Скончыўшы 11 класаў сярэдняй школы № 1, я паступіў у вышэйшы каледж сувязі ў Менску. Цяпер гэта акадэмія сувязі. У 2005 годзе пачаў працаваць. Тады бацька быў інжынерам сельскай сувязі, і я стараўся шмат што ў яго пераняць. Ён быў выдатным спецыялістам і ведаў сваю працу ад а да я.
Падрабязнасці чытайце ў газеце "Родная ніва".