Чавускі УЭ стаў лепшым сярод арганізацый гандлю, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту, сувязі, бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый сферы паслуг.
У Чавускім участку электрасувязі працуюць амаль 30 чалавек. Зусім нядаўна калектыў узначаліў Аляксей Асмалоўскі.
У 2025 годзе ў Чавускім раёне праводзілася замена медных ліній сувязі на оптавалакновыя, за кошт чаго абаненты змаглі атрымаць доступ да сучасных высокатэхналагічных паслуг сувязі. Усяго летась падключылася больш за 800 абанентаў.
Падрабязней аб новых і папулярных паслугах у Чавускім раёне чытайце ў газеце "Іскра".