Магілёўскі філіял «Белтэлекам» стаў удзельнікам IT-кластара

Сёння ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця прайшоў збор удзельнікаў IT-кластара Магілёўскай вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Магілёўскага філіяла "Белтэлекам" Андрэй Чорны і начальнік камерцыйнай службы Віталь Агеенка.

IT-кластар - аб'яднанне арганізацый з мэтай далейшага ўзаемадзеяння, развіцця IT-сферы і павышэння эканамічнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці.

У ходзе мерапрыемства Андрэй Чорны падпісаў пагадненне аб уключэнні Магілёўскага філіяла "Белтэлекам" у склад удзельнікаў IT-кластара. Гэты крок дазволіць прадпрыемству больш эфектыўна супрацоўнічаць з іншымі IT-кампаніямі рэгіёну, абменьвацца вопытам і лепшымі практыкамі, а таксама сумесна распрацоўваць і рэалізоўваць праекты ў сферы IT.

У сваю чаргу начальнік камерцыйнай службы Віталь Агеенка прэзентаваў удзельнікам IT-кластара магчымасці кампаніі «Белтэлекам» па аказанні паслуг сувязі юрыдычным асобам, а таксама платформенныя рашэнні, ў тым ліку дадатак «Мой горад».