Каманда Магілёўскага філіяла прыняла ўдзел у круглагадовай спартакіядзе

12 красавіка скончыўся чарговы этап XXIII круглагадовай спартакіяды работнікаў "Белтэлекам".

Дзякуючы намаганням і згуртаванасці каманды, удалося заваяваць перамогу ў гіравым спорце і бадмінтоне ў асабістых заліках, а таксама паказаць добрыя вынікі ў іншых відах спорту.

Каманда Магілёўскага філіяла заняла наступныя месцы: 1 месца гіравы спорт; 6 месца бадмінтон; 7 месца стрытбол; 9 месца настольны тэніс; 9 більярд.

У асабістых заліках настольны тэніс: мужчыны 4 месца; жанчыны 9 месца.

У асабістых заліках бадмінтон: мужчыны 4 месца; жанчыны 7 месца.

Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў, а таксама жадаем поспехаў і новых дасягненняў у будучых спартовых спаборніцтвах!