8-9 чэрвеня ў г. Бабруйску прайшоў семінар "Лічбавае развіццё адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак".
У семінары прынялі ўдзел кіраўніцтва і адміністрацыі Магілёўскага абласнога, гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў вобласці.
Асноўнай задачай дадзенага семінара з'яўляецца азнаямленне і далейшае ўкараненне «разумных» рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне камфорту жыцця насельніцтва, развіццё ўмоў для вядзення бізнесу і павышэнне эфектыўнасці метадаў кіравання ўсіх сфер дзейнасці. У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні лічбавага развіцця гарадоў, прадэманстраваны тэхнічныя рашэнні, прапанаваныя да ўкаранення ў «разумных гарадах».
Прадстаўнікі кампаніі " Белтэлекам "таксама прынялі ўдзел у семінары з прэзентацыяй дадатку "Мой горад".