Бабруйскія сувязісты наведалі комплекс "Лінія Сталіна"

20 красавіка 2024 г. работнікі Бабруйскага вузла электрасувязі і члены іх сем'яў наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. Экскурсія адбылася пры падтрымцы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бабруйскага УЭС.

Экскурсанты перанесліся ў час Вялікай Айчыннай вайны і пагрузіліся ў атмасферу баявых дзеянняў, якія адбываліся тут у першыя дні вайны летам 1941 года. Працягнулі экскурсію на фабрыцы "Камунарка", дзе акунуліся ў свет прысмакаў і іх вытворчасць.

Усе ўдзельнікі зарадзіліся пазітывам і атрымалі масу станоўчых эмоцый!