Прадстаўнік Мiнскага фiлiяла РУП "Белтэлекам" удастоены Дзяржаўнай узнагароды!

Дзяржаўных узнагарод удастоены звыш 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ нумар 40 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ганаровае званне "Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь" прысвоена генеральнаму дырэктару РУП "Белтэлекам" Юрыю Мікалаевічу Петручэне.

Дзяржаўнай узнагародай - медалём "За працоўныя заслугі" - таксама ўдастоены наш калега, начальнік Мядзельскага ўчастка электрасувязі Маладзечанскага ЗУЭС Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам", Анатоль Аляксеевіч Малько.

Атрыманне гэтага медаля стала для Анатоля Аляксеевіча значнай падзеяй, якая пацвярджае яго прафесіяналізм і высокую ацэнку працы не толькі яго асабістай, але і ўсяго калектыву Мядзельскага ўчастка электрасувязі.

У сваім каментары ён падзяліўся сваімі эмоцыямі:

«Калі даведаўся, што прадстаўлены да ўзнагароджання медалём «За працоўныя заслугі», мяне перапаўнялі проста невымоўныя эмоцыі. Гэта значная ацэнка маёй працы і працы ўсяго калектыву Мядзельскага ўчастка электрасувязі. Узнагарода стала для мяне сімвалам прызнання майго прафесіяналізму і добрым стымулам да далейшага руху наперад і дасягненню яшчэ больш высокіх вынікаў. Для мяне прыемна, што з такім ганаровым званнем мяне першым павіншаваў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Мікалаевіч Петручэня. Я ўпэўнены, што апраўдаю ўскладзеныя на мяне спадзяванні. Хачу падзякаваць усім калегам за падтрымку, дапамогу і сумесныя намаганні ў дасягненні агульных мэт. Без вашай падтрымкі і супрацоўніцтва гэты поспех быў бы немагчымы. Дзякуй за давер і магчымасць быць часткай такога выдатнага калектыва!»

Гэта не першая ўзнагарода ў скарбонцы Анатоля Аляксеевіча! Яго прафесіяналізм і адданасць рабоце былі адзначаны раней, што пацвярджаецца перамогай у намінацыі "Лепшы кіраўнік", атрыманнем нагруднага знака "Ганаравы работнік сувязi Беларусi" і занясеннем у Кнігу Пашаны РУП "Белтэлекам".

Віншуем усіх з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем новых здзяйсненняў, поспехаў і натхнення ў прафесійнай дзейнасці!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!