Папярэджваем аб ашуканскай схеме | Белтелеком

Папярэджваем аб ашуканскай схеме

Паважаныя абаненты!

Ашуканцы ад імя РУП «Белтэлекам» у чарговы раз распаўсюджваюць фэйкавую інфармацыю. Ашуканцы дзейнічаюць на YouTube, прапаноўваючы "новыя магчымасці для заробку" праз інвестыцыйную платформу ад "Белтэлекам".

Звяртаем вашу ўвагу: ГЭТА ФЭЙК!

«Белтэлекам» не мае дачынення да рэсурсау, якія прапануюць пасіўны заробак. Не пераходзьце па падазроных спасылках, не перадавайце свае асабістыя дадзеныя і не пераводзьце свае сродкі!

Калі вы сталі ахвярай ашуканцаў, неадкладна звярніцеся ў праваахоўныя органы па нумары 102 і паведаміце аб факце махлярства.

Мы заклікаем вас быць пільнымі! Актуальную інфармацыю аб паслугах і дзейнасці РУП "Белтэлекам" можна знайсці на афіцыйным сайце beltelecom.by або ўдакладніць па нумары 123.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка