Кампанія "Белтэлекам" уяўляе сабой сучасную кампанію, якая дынамічна развіваецца і актыўна садзейнічае ўкараненню інавацыйных тэхналогій у сферы адукацыі.
"Дарога ў будучыню" - гэта абласны конкурс, дзе юныя інжынеры і праграмісты Мінскай вобласці дэманструюць свае навыкі ў канструяванні, мадэляванні і праграмаванні робатаў, а таксама атрымліваюць каштоўны вопыт і натхненне для далейшага развіцця ў сферы робататэхнікі.
Конкурс адбыўся на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Фаніпаля». На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік Дзяржынскага занальнага вузла сувязі Аляксандр Нікановіч і намеснік начальнікаў Дзяржынскага занальнага вузла сувязі Вадзім Магазiншчыкаў.
Гэты конкурс – яскравае сведчанне таго, як маладое пакаленне захоплена інавацыямі, тэхналогіямі і імкнецца да новых ведаў. І мы неверагодна рады мець дачыненне да гэтага мерапрыемства, - адзначыў Аляксандр Нікановіч.
Мінскі філіял "Белтэлкам" выказаў падзяку за шматгадовае супрацоўніцтва па стварэнню лічбавых умоў і ўкараненню інавацыйных тэхналогій у адукацыйныя працэсы:
Галоўнаму ўпраўленню па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта;
Упраўленню па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта;
ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля»;
ДУА «Сярэдняя школа №24 г.Барысава»;
ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна».
"Белтэлекам" - гэта кампанія, якая не проста верыць у патэнцыял маладых талентаў, але і актыўна ўкладвае ў яго свае сілы і рэсурсы. Ваша імкненне развівацца ў сферы тэхналогій натхняе нас, і мы з гонарам можам адзначыць, што на гэты момант усе 100 працэнтаў гарадскіх устаноў сярэдняй і базавай адукацыі на тэрыторыі Мінскай вобласці забяспечаны магчымасцю падключэння да валаконна-аптычных ліній сувязі, - сказаў Аляксандр Нікановіч.
Мы верым, што наша супрацоўніцтва і далей будзе садзейнічаць укараненню сучасных тэхналогій і адкрыццю новых гарызонтаў ведаў для вучняў!