Магія кінематаграфіі, музыкі і дзікай прыроды: новыя тэлеканалы ў ZALA

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце "Канапа ТБ" SMART ZALA пачалося вяшчанне новых тэлеканалаў:

🔸 «САПФІР» - тэлеканал папулярных серыялаў з усходнім каларытам. Аснову канала складае сучасны турэцкі кантэнт, які заваяваў любоў гледачоў па ўсім свеце (кнопка 51)

🔸 «КІНЕКА» – тэлеканал топавых азіяцкіх серыялаў з Паўднёвай Карэі, Японіі і Кітая розных жанраў і тэматык (кнопка 53)

🔸 MEZZO LIVEHD TV– французскі тэлеканал аб класічнай музыцы і джазе ў фармаце высокай выразнасці (кнопка 95)

🔸 MEZZO TV – французскі тэлеканал класічнай музыкі і джаза (кнопка 96)

У дадатковым тэматычным пакеце "Discovery" пачалося вяшчанне пазнавальнага тэлеканала аб жывёлах і дзікай прыродзе:

Animal Planet HD – тэлеканал з уражлівымі здымкамі пра насельнікаў сусветнага акіяна, птушак і звяроў са ўсіх кантынентаў. Цыклы перадач аб жывёльным свеце Аўстраліі, Афрыкі і многае іншае.

Прыемнага прагляду!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за нашымі абнаўленнямі!