Недалёка ад Парку культуры і адпачынку, у самым сэрцы горада, Мінскі філіял устанавіў сучасны «Разумны прыпынак».
Гэты інавацыйны праект рэалізаваны Мінскім філіялам «Белтэлекам» і Жодзінскім гарадскім выканаўчым камітэтам сумесна з мясцовымі партнёрамі. Дзякуючы лічбавым сэрвісам павільён зробіць паўсядзённае жыццё жыхароў яшчэ больш зручным і камфортным.
У чэрвені мінулага года на выставе TIBO-2024 быў заключаны мемарандум аб супрацоўніцтве з Жодзінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, які арыентаваны на ўкараненне і развіццё "разумных гарадоў", а таксама стварэнне сучаснай гарадской інфраструктуры.
Што ўяўляе сабой «Разумны прыпынак»?
- Карыстанне лічбавай платформай «Мой горад» - усе гарадскія паслугі даступныя ў адным мабільным дадатку.
- Iнтэрактыўны экран з актуальнымі навінамі горада і магчымасцю дэманстрацыі рэкламы.
- Электроннае табло з раскладам грамадскага транспарта.
Такім чынам, «Разумны прыпынак» ператвараецца не проста ў месца чакання аўтобуса, а паўнавартасны інфармацыйны сэрвісны цэнтр, які дазваляе вырашыць многія пытанні жыхароў і гасцей горада. Ен робіць жыццё больш зручным і бяспечным, прапаноўваючы доступ да важнай інфармацыі і паслуг прама на прыпынку.
Ацаніць перавагі «Разумнага прыпынку» і скарыстацца ўсімі яго магчымасцямі можна па адрасе: прыпынак «Парк культуры і адпачынку».