Графік прамых тэлефонных ліній у кастрычніку | Белтелеком

Графік прамых тэлефонных ліній у кастрычніку

Паважаныя абаненты Мінскай вобласці!

У кастрычніку «прамую тэлефонную лінію» правядуць:

  • 1 кастрычніка - дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Шынкарэвіч Уладзімір Мікалаевіч.
  • 29 кастрычніка - намеснік дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыму Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Іскрыцкі Дзмітрый Алегавіч.

Падчас «прамой тэлефоннай лініі» з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (017) 500 14 05 можна задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі кампаніі «Белтэлекам».

Графік «прамых тэлефонных ліній» кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» у разрэзе раёнаў можна даведацца тут.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.