Больш зараду - больш бонусаў: Evika! запускае акцыю | Белтелеком

Больш зараду - больш бонусаў: Evika! запускае акцыю

Сетка электразарадных станцый Evika! аб'яўляе акцыю «Больш зараду - больш бонусаў».

З 1 сакавіка і да канца года, зараджаючы электрамабіль на ЭЗС Evika!, уладальнікі электракараў - фізічныя асобы будуць атрымліваць бонусныя балы за кожную зарадку на 25 і больш кВт∙г - на свой рахунак PowerBank у дадатку evika.app.

Налічэнне балаў залежыць ад тыпу зарадкі:

  • пераменным токам – 1 бал за 25 квт∙г;
  • пастаянным токам - 0,5 бала за 25 квт∙г.

Пры зарадцы больш, чым на 25 квт∙г, бонусныя балы будуць налічацца прапарцыйна.

Кожны бонусны бал - гэта 1 квт∙г зарадкі. Назапасіўшы на бонусным рахунку PowerBank пэўную колькасць квт∙г, можна аплаціць* імі зарадную сесію. Колькасць балаў, якія налічваюцца, і памер аплаты імі будучых зарадных сесій не абмежаваны. Тэрмін захоўвання бонусных балаў у PowerBank - 6 месяцаў. Па заканчэнні гэтага часу нявыкарыстаныя балы спісваюцца.

Карта адрасоў ЭЗС Evika! прадстаўлена на сайце evika.by.

Evika! жадае ўсім электрамабілістам прыемных і выгадных паездак!

 *Аплата можа здзяйсняцца толькі бонуснымі баламі. Змешаная аплата, пры якой выкарыстоўваюцца часткова бонусныя балы, а часткова - аплата банкаўскай картай (у тым ліку з дапамогай аплатнай сістэмы «Аплаці») не дапускаецца.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка