Галоўная спартыўная падзея 2019 года ў Беларусі - правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у горадзе Мінску.
17 чэрвеня больш за 2 тысячы чалавек сабраліся на плошчы Дзяржаўнага сцяга, каб сустрэць агонь II Еўрапейскіх гульняў, які прыйшоў да нас у краіну з Рыма.
Супрацоўнікі філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі сустрэчы эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў у сталіцы.
18 чэрвеня галоўны сімвал II Еўрапейскіх гульняў пройдзе па праспекце Незалежнасці ад Нацыянальнай бібліятэкі да Кастрычніцкай плошчы.
Завершыцца эстафета «Полымя міра» 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама». Падчас цырымоніі адкрыцця Гульняў агонь запаляць ў чары.