Конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў у філіяле "МГТС"

8-9 жніўня праводзіўся конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў для вызначэння лепшых вадзіцеляў і ўключаў у сябе тэарэтычную і практычную частку.

У кожнай кампаніі вадзіцелі адыгрываюць важную ролю ў функцыянаванні прадпрыемства. Іх прафесіяналізм забяспечвае не толькі бяспеку на дарогах, але і эфектыўнае выкананне пастаўленых задач.

Канкурсанты паказалі свой узровень ведаў Правілаў дарожнага руху і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіля, а таксама праявілі сябе ў хуткасным манеўраванні.

Па выніках двух конкурсных дзён вызначаны лепшыя вадзіцелі філіяла "МГТС":
Кіроўцы легкавога аўтамабіля Лада Ларгус:
1 месца - Файкоў Юрый Аляксандравіч;
2 месца - Юрэвіч Антон Юр'евіч;
3 месца - Ковыш Павел Мікалаевіч.

Кіроўцы грузавога аўтамабіля ГАЗ-2705:
1 месца – Ляўчук Віталь Мікалаевіч;
2 месца - Войцік Сяргей Аляксандравіч;
3 месца - Лебедзь Сяргей Міхайлавіч.

Віншуем пераможцаў, дзякуем усім за ўдзел і жадаем заўсёды дасягаць запаветных мэт!