7 мая - Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі

Віншаванне дырэктара філіяла "МГТС" РУП "Белтэлекам" Белакурскага Эдуарда Анатольевіча з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі:
"Дарагія сябры, паважаныя калегі!
Віншую вас з прафесійным святам.
Сучасны свет немагчыма ўявіць без тэлебачання, тэлефонаў і Інтэрнэту. Гэтыя тэхналогіі сталі неад'емнай часткай нашага паўсядзённага жыцця, робячы нас больш інфармаванымі і мабільнымі.
Калегі, выказваю падзяку за вашу працу, высокі прафесіяналізм і адданасць справе.
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, удачы, міру і новых прафесійных поспехаў.

У азнаменаванне прафесійнага свята супрацоўнікі філіяла "МГТС" атрымалі заслужаныя ўзнагароды за свае дасягненні і ўклад у развіццё галіны.