1 мая- Свята працы!

Філіял "МГТС" прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Святу працы, у сталічным парку Перамогі.
Супрацоўнікі ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск-горад-герой", аддаючы даніну павагі і памяці.
Акрамя таго, была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка, дзе можна было не толькі сфатаграфавацца на фотазоне, але і атрымаць кансультацыю па паслугах і сервісах РУП "Белтэлекам".