У Гродзенскім філіяле дадзены старт карпаратыўнаму конкурсу прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі 2024»

Сёння, 23 красавіка, у Гродзенскім філіяле дадзены старт карпаратыўнаму конкурсу прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі 2024».

З прывітальным словам да канкурсантаў выступілі - намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Гродзенскага філіяла Сяргей Гузень, начальнік службы электрасувязі Валянцін Арцёмаў.

Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што асноўная мэта любога прафесійнага конкурсу: дэманстрацыя прафесійнага майстэрства і далейшае яго ўдасканаленне. Пажадаў канкурсантам удачы і перамогі!

Можна смела напісаць, што ўдзел у конкурсе развівае крэатыўнасць, камунікатыўнасць, эмпатыю, выхоўвае добразычлівасць, уменне дамаўляцца і перамагаць!

Гэты конкурс будзе праходзіць на працягу двух дзён. За званне лепшых пачалі змагацца 6 каманд, па 2 удзельнікі ў кожнай.