Новыя прызначэнні ў Гродзенскім філіяле.

На пасаду начальніка Ашмянскага ўчастка электрасувязі Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП "Белтэлекам " прызначаны Эдгар Генадзьевіч Бабіч.
Эдгар Генадзевіч нарадзіўся 18 снежня 1997 года ў вёсцы Паляны Астравецкага раёна. Працаваў у Ашмянскім участку электрасувязі з 2020 года. За час працы паказаў сябе як тэхнічна пісьменны і ініцыятыўны работнік.
З 2022 года з'яўляецца студэнтам УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» па спецыяльнасці «Інфакамунікацыйныя тэхналогіі». Халасты.