Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Іванавіч Крупко ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў работнікам Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у ліквідацыю наступстваў сітуацый прыроднага характару і памятныя падарункі:
- Лявончыку Анатолю Станіслававічу, інжынеру-энергетыку станцыйнай групы Мазырскага ЗВЭС;
- Шлязе Дзмітрыю Юр'евічу, інжынеру па рамонце і абслугоўванні электрасілкавальных установак сувязі станцыйнай групы Калінкавіцкага ЗВЭС.
З гэтай значнай падзеяй супрацоўнікаў павіншаваў таксама і дырэктар Гомельскага філіяла Сяргей Яўгенавіч Дзям'янчык, падзякаваўшы за актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў праходжання навальнічнага фронту над тэрыторыяй Гомельскай вобласці.
Кіраўнік філіяла адзначыў, што гэты прыклад натхняе калектыў і ўмацоўвае наш агульны поспех! Калектыў філіяла далучаецца да віншаванняў і жадае сваім калегам і далейшых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці!