Увага! Сцеражыцеся ашуканцаў! | Белтелеком

Увага! Сцеражыцеся ашуканцаў!

Вам могуць патэлефанаваць з замежнага нумара і запатрабаваць пашпартныя дадзеныя на падставе «перазаключэння дамовы» або «абнаўлення паслуг». 

Ашуканцы мэтанакіравана ціснуць на тэрміновасць, пагражаюць адключэннем Інтэрнэту.

Што рабіць, калі вам патэлефанавалі?

1. Ня перадавайце дадзеныя па тэлефоне!

2. Правярайце нумары - "Белтэлекам" не тэлефануе з замежных нумароў.

3. Пры сумневах тэлефануйце ў афіцыйны кантакт-цэнтр "Белтэлекама" па нумары 123 і ўдакладніце інфармацыю.

Папярэдзьце блізкіх! Ашуканцы ціснуць на эмоцыі, каб вы не паспелі падумаць. Будзьце пільныя!

(па матэрыялах тэлеграм-канала "Народны Антыфейк")


 

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка