Спартыўнае абсталяванне з'явілася на зялёнай зоне каля дома № 30 па вуліцы Маладзёжнай. Ініцыятарамі і спонсарамі гэтай добрай справы стала кампанія "Белтэлекам", якая ўжо восем гадоў дапамагае добраўпарадкоўваць двары па ўсёй Беларусі ў рамках праекта "Свята нашага двара разам з "ЯСНА".
На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік генеральнага дырэктара КУП "Рэчыцкі райжылкамгас" па жыллёвай і камунальнай гаспадарцы Вікторыя Мартыненка, начальнік Рэчыцкага вузла электрасувязі Яўген Леўчанка, начальнік ЖЭУ "Нафтавік" Наталля Макуха.
За вясёлую атмасферу і краш-тэст новага спартыўнага абсталявання адказвалі аніматары з «Happy Kids», навучэнцы сярэдняй школы № 6 і дзеткі з навакольных дамоў, якія па вартасці ацанілі новую варкаўт-пляцоўку. Яна дакладна будзе карыстацца вялікай папулярнасцю.
Больш фота з мерапрыемства можна паглядзець у матэрыяле на сайце газеты.