Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам" расчыніў дзверы для студэнтаў УА "БелДУТ" у рамках работы студэнцкага атрада. У атрад увайшлі 28 чалавек, будучыя спецыялісты транспартнай і тэлекамунікацыйнай галіны, якія імкнуцца атрымаць практычны вопыт яшчэ да заканчэння ВНУ.
Студэнты пазнаёмяцца з усімі аспектамі працы сувязіста. Для студэнтаў правядуць уступныя інструктажы па тэхніцы бяспекі і азнаёмяць з рэгламентамі працы прадпрыемства.
Працоўная практыка пройдзе ў Гомелі, Калінкавічах і Светлагорску, у буйных вузлах сувязі, дзе дзеці змогуць убачыць, як уладкаваная праца тэлекамунікацыйнай інфраструктуры. Пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў студэнты прымуць удзел у рэальных працоўных працэсах і пазнаёмяцца з карпаратыўнай культурай кампаніі.
Пажадаем студэнтам плённай працы ў сценах «Белтэлекама»! Няхай гэтая практыка стане важным крокам на шляху да іх прафесійнага станаўлення і дапаможа лепш зразумець спецыфіку абранай прафесіі.