7 сакавіка ў Гомельскім філіяле РУП "Белтэлекам" адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка!
З віншаваннямі прыгожай палове калектыву выступілі дырэктар філіяла Дзям'янчык Сяргей Яўгенавіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Шчацініна Святлана Уладзіленаўна.
Святочны канцэрт быў падрыхтаваны з удзелам артыстаў Гомельскай абласной філармоніі.