Па выніках электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за актыўную працу па абсталяванні выбарчых участкаў сістэмамі сувязі і сістэмай відэаназірання супрацоўнікам Гомельскага філіяла ўручаны падзячныя лісты за подпісам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
- Пракапюку Алегу Уладзіміравічу, намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва,
супрацоўнікам галаўнога структурнага падраздзялення:
- Стэпчанка Наталлі Мікалаеўне, начальніку адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела,
- Дасько Юліі Вячаславаўне, спецыялісту па ідэалагічнай рабоце адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела,
кіраўнікам раённых падраздзяленняў электрасувязі:
- Мухе Дзянісу Анатольевічу, начальніку Гомельскага раённага цэха электрасувязі Гомельскага ЗВЭС,
- Баравому Ігару Мікалаевічу, начальніку Светлагорскага цэха электрасувязі Калінкавіцкага ЗВЭС,
- Хваціку Уладзіміру Васільевічу, начальніку Лельчыцкага вузла электрасувязі Мазырскага ЗВЭС.
У лісце адзначаны сапраўдны патрыятызм і асэнсаванасць прадстаўнікоў кампаніі «Белтэлекам», іх імкненне садзейнічаць захаванню дабрабыту і працвітання нашай дзяржавы. Ганарымся нашымі калегамі!