Прадстаўніку Гомельскага філіяла ўручана падзяка МУС Рэспублікі Беларусь | Белтелеком

Прадстаўніку Гомельскага філіяла ўручана падзяка МУС Рэспублікі Беларусь

Вядучаму інжынеру лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад групы тэхнічнага ўліку і пашпартызацыі лінейна-тэхнічнага цэха Гомельскага ЗУЭС Рубановічу Сяргею Георгіевічу ўручана падзяка ад намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У Падзякі адзначана актыўнае садзейнічанне падраздзяленням крымінальнай міліцыі АУС, а таксама эфектыўная работа па ўтрыманні і эксплуатацыі рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Віншуем нашага калегу з высокай ацэнкай працоўных дасягненняў!