Прадстаўнікі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" з гонарам прымаюць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
А таксама ўшанавалі памяць загінуўшых герояў і прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які прайшоў на Алеі Герояў і мітынгу ля мемарыяла народным апалчэнцам.
А таксама ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі ўдзел у адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар Мікалая Рыгоравіча Вайцянкова.
Святочнае ўбранне плошчы Леніна дапоўніла ілюмінацыя на будынку Гомельскага філіяла РУП"Белтэлекам".
Ганарымся сваёй свабоднай і прыгожай краінай! Жадаем
Вам здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту!