Намеснік старшыні райвыканкама Людміла Куралікава правяла сустрэчу з працоўным калектывам Буда-Кашалёўскага ўчастка электрасувязі РУП "Белтэлекам" | Белтелеком

Намеснік старшыні райвыканкама Людміла Куралікава правяла сустрэчу з працоўным калектывам Буда-Кашалёўскага ўчастка электрасувязі РУП "Белтэлекам"

Асноўная ўвага была ўдзелена Усебеларускаму народнаму сходу. Людміла Адамаўна расказала, што ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады закрануты пытанні дэмаграфіі, захавання працоўнай дысцыпліны, росту канкурэнтаздольнасці, развіцця лічбавай трансфармацыі, рэалізацыі турыстычнага патэнцыялу, умацавання абараназдольнасці дзяржавы, развіцця рэгіёнаў. 

Людміла Куралікава падкрэсліла, што ўсе прыярытэты значныя для народа, а пастаўленыя задачы выканальныя. Галоўнае-кожнаму на працоўным месцы якасна выконваць свае абавязкі. 

Больш падрабязна чытайце ў матэрыяле Буда-Кашалёўскай раённай газеты "Авангард".