Мабільны дадатак «Мой горад» пашырае геаграфію!

Рэчыца стала 20-й лакацыяй мабільнага дадатку "Мой горад". Запуск сэрвісу стаў выдатным падарункам да Дня горада дзякуючы ўзаемадзеянню Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта з "Белтэлекам".

 У гонар гэтай падзеі наша кампанія падрыхтавала для гасцей свята выступ гурта Jazz City Band, фаер-шоу і арганізавала працу спецыяльнай прамазоны. Па традыцыі, тут прадстаўлены актуальныя сервісы і паслугі прадпрыемства. Падрыхтавана і забаўляльная праграма - самыя актыўныя яе ўдзельнікі атрымаюць прызы і падарункі. Пакінуць уражанні на памяць можна будзе ў фотазоне "Мой горад Рэчыца". Кожны, хто запампуе дадатак «Мой горад» і размесціць фатаграфію пра гэта ў сацыяльных сетках, атрымае сувенір ад кампаніі «Белтэлекам».

 «Мой горад» – платформа, якая ўяўляе сабой аблічбаваны каталог арганізацый з доступам карыстальнікаў да анлайн-сэрвісаў (заказы, пакупкі, дастаўка і інш.). Гэта своеасаблівая "вітрына" прадпрыемстваў і арганізацый горада, магчымасць рэкламы і прасоўванні сваіх паслуг.

У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання Рэчыцы і Рэчыцкага раёна. Для гэтага неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by ці звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП "Белтэлекам": г. Рэчыца, вул. Савецкая, 66, тэл.: 802340-38252, 99455, rch-market@gomel.beltelecom.by.

Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі на Android і iOS.