Карэспандэнт Лельчыцкай раённай газеты "Светлае жыццё" Ганна Юшкевіч пабывала ў Лельчыцкім вузле электрасувязі Мазырскага ЗВЭС, які актыўна пашырае спектр і павышае якасць прадастаўляемых паслуг, аб'ядноўваючы сотні тысяч абанентаў па ўсёй рэспубліцы.
Бесперапынная мадэрнізацыя сетак і пошук новых напрамкаў дзейнасці дазваляюць кампаніі паспяхова рэалізоўваць свае праекты.
Пра тое, як развіваецца электрасувязь, якія паслугі і сэрвісы «Белтэлекам» прапануе жыхарам і арганізацыям нашага рэгіёну, распавёў начальнік Лельчыцкага УЭС Уладзімір Хвацік. Матэрыял, падрыхтаваны карэспандэнтам, чытайце па спасылцы.