Гомельскі занальны вузел электрасувязі занесены на Дошку гонару Гомельскага раёна

28 красавіка ў Цэнтры культуры Гомельскага раёна адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Гомельскага раёна.
Мы рады паведаміць, што Гомельскі занальны вузел электрасувязі занесены на Дошку гонару Гомельскага раёна па выніках працы за 2022 год у намінацыі "Лепшая арганізацыя транспарту, сувязі, энергетыкі, камунальнай гаспадаркі".
Пасведчанне аб занясенні на Дошку гонару Гомельскага раёна ў намінацыі "Лепшы работнік электрасувязі" ўручана Ганчарову Алегу Якаўлевічу, электрамеханіку Гомельскага занальнага вузла электрасувязі.