Гомельскі філіял у сакавіку прыняў удзел у праекце "Прафарыентацыйныя экскурсіі-прафесіі нашых бацькоў" | Белтелеком

Гомельскі філіял у сакавіку прыняў удзел у праекце "Прафарыентацыйныя экскурсіі-прафесіі нашых бацькоў"

У рамках праекта Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам" запрасіў навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа №4 г.Гомеля" на аглядную экскурсію, якая распавядае аб прафесіях галіны сувязі. 

Школьнікі наведалі гiсторыка-iнфармацыйны цэнтр сувязі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам". Работнікі філіяла распавялі дзецям гісторыю сувязі ў Гомельскай вобласці. У цэнтры прадстаўлены тэлеграфныя апараты, у тым ліку тэлеграфны апарат Морзэ – самы каштоўны экспанат цэнтра, тэлефонныя апараты і іншая тэхніка, з дапамогай якой гамяльчане перадавалі інфармацыю і размаўлялі ў розныя перыяды. 

Навучэнцы ўбачылі і сучаснае абсталяванне, якое забяспечвае паслугамі сувязі Гомельскую вобласць (доступ у Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія, іншыя сэрвісы). 

Наведаўшы сэрвісны цэнтр і паўдзельнічаўшы ў падрыхтаванай супрацоўнікамі прадпрыемства тэматычнай віктарыне, школьнікі атрымалі новыя веды, пазітыўныя эмоцыі і прыемныя прызы ад кампаніі «Белтэлекам». 

У канцы экскурсіі дзецям уручылі прафарыентацыйныя брашуры з пералікам устаноў адукацыі галіны сувязі нашай краіны.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка