Выязны прыём у Брэсцкім філіяле РУП “Белтэлекам”

28 снежня 2023 года з 13.00 да 14.00 першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі беларусь Ткач Павел Мікалаевіч правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Брэсцкім філіяле РУП “Белтэлекам” з адначасовым падключэннем “прамой тэлефоннай лініі”.

Жыхары змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне связі (як паштовай, так і электрасувязі) і лічбавага развіцця.

Месца правядзення прыёму: г. Брэст, пр-кт ім. П.М.Машэрава, 21 каб. 412.

Тэлефон для правядзення “прамой тэлефоннай лініі” " 8 (0162) 22 12 31.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца з 26 па 27 снежня з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне: 8 (0162) 22 11 00