Ветэранам, воінам-інтэрнацыяналістам, працуючым у Брэсцкім філіяле, уручаны юбілейныя медалі

13 лютага супрацоўнікі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам», ветэраны-удзельнікі баявых дзеянняў і маладыя спецыялісты наведалі музей вайны ў Афганістане ў ДУА «Сярэдняя школа №13 ім. В.І. Хована». У экспазіцыі прадстаўлены выразкі з газет з храналогіяй падзей таго часу, фатаграфіі, перапіскі, пасведчанні ўзнагарод і рэчы, якія адлюстроўваюць будні нашых землякоў падчас службы. Таксама можна ўбачыць ваенную форму і мадэлі боепрыпасаў. Жывое выкананне песень, напоўненых болем і перажываннямі страт, далі адчуць цяжкія будні маладых хлопцаў, якія служылі ў гарачай кропцы. Ветэраны зноў успаміналі тыя дні, той боль страт…
Ветэранам, воінам-інтэрнацыяналістам былі ўручаны юбілейныя медалі «35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана», кветкі і падарункі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама памятныя сувеніры ад арганізатараў музея.