Прадуктыўны працоўны дыялог

18.04.2024 адбылася сустрэча з першым намеснікам дырэктара ААТ "Аўтобусны парк г.Баранавічы" Шастаком Ігарам Міхайлавічам і прадстаўнікоў Баранавіцкага ЗВЭС у складзе намесніка начальніка Чэрніка Уладзіміра Вікенцьевіча і спецыяліста па продажы. Сустрэча праходзіла ў форме прадуктыўнага працоўнага дыялогу, падчас якога ўдзельнікі сустрэчы даведаліся аб папулярных і новых рашэннях у бізнес-сегменце. Сярод прадстаўленых тэлекамунікацыйных паслуг: "Воблачная АТС", "Відэакантроль", а таксама аб новым напрамку ў развіцці кампаніі - продаж тавараў на выгадных умовах у растэрміноўку ад "Белтэлекам". ААТ "Аўтобусны парк г. Баранавічы" з'яўляецца адзіным прадпрыемствам горада, якое ажыццяўляе пасажырскія перавозкі ў Баранавіцкім, Ляхавіцкім раёнах, а таксама адным з пасажыраўтваральных прадпрыемстваў вобласці.