«Працуем для вас»: падзяка ад кліента за якаснае падключэнне паслугi «Відэакантроль» | Белтелеком

«Працуем для вас»: падзяка ад кліента за якаснае падключэнне паслугi «Відэакантроль»

У адрас Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» працягваюць паступаць цёплыя словы ад удзячных абанентаў. На гэты раз свае станоўчыя эмоцыі выказаў жыхар Жабінкаўскага раёна, які скарыстаўся паслугай «Відэакантроль».

Кліент кампаніі адзначыў высокі прафесіяналізм і зладжанасць у працы брыгады Жабінкаўскага ўчастка электрасувязі Кобрынскага зональнага вузла электрасувязі. Спецыялісты аператыўна і якасна правялі падключэнне сучаснай сістэмы відэаназірання, якая дазваляе сачыць за маёмасцю і забяспечваць бяспеку блізкіх у рэжыме 24/7.

«Відэакантроль» ад «Белтэлекама» — гэта надзейнае рашэнне для кватэр, прыватных дамоў і офісаў, якое дае доступ да анлайн-камер і архіву запісаў працягласцю да 30 сутак з любога прыстасавання.

З відэаверсіяй падзякі можна азнаёміцца ў афіцыйным Telegram-канале Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».

Нагадваем, што даведацца падрабязнасці аб паслузе і пакінуць заяўку на падключэнне можна на сайце Beltelecom.by, па адзіным нумары 123 або ў любым офісе продажаў філіяла.