«Мой Белтэлекам» — сучасны спосаб кіравання паслугамі сувязі | Белтелеком

«Мой Белтэлекам» — сучасны спосаб кіравання паслугамі сувязі

Усе паслугі ў адным дадатку

«Мой Белтэлекам» створаны для таго, каб зрабіць узаемадзеянне з кампаніяй максімальна простым і зручным. Асноўная перавага дадатку — магчымасць аб’яднаць неабмежаваную колькасць дагавораў у адным акаўнце. Гэта асабліва карысна, калі вы карыстаецеся паслугамі па некалькіх адрасах або хочаце дапамагчы блізкім: папоўніць баланс бацькам, падключыць дадатковыя опцыі дзецям ці змяніць тарыф для родных.

Як пачаць працу

  1. Усталяванне: загрузіце дадатак у Google Play (Android) або App Store (iOS).

  2. Рэжымы выкарыстання:

    • Гасцявы рэжым — доступ да навін, тарыфаў, карты офiсаў продажаў і кропак Wi-Fi.

    • Аўтарызаваны рэжым — поўны функцыянал пасля ўваходу па нумары мабільнага тэлефона і коду пацвярджэння.

  3. Прывязка паслуг:

    • Увядзіце лагін і пароль кожнай паслугі (пазначаны ў дагаворы).

    • Альбо дадайце ўсе паслугі адразу па нумары хатняга тэлефона і прозвішчы ўладальніка. У гэтым выпадку сістэма патэлефануе на ўказаны нумар і паведаміць код пацвярджэння.

Магчымасці дадатку

З дапамогай «Мой Белтэлекам» вы можаце:

  • кантраляваць баланс асабовага рахунку;

  • змяняць тарыфныя планы;

  • падключаць і адключаць дадатковыя сэрвісы;

  • папаўняць рахунак любым зручным спосабам;

  • праглядаць статыстыку выкарыстання паслуг.

Дадаткова даступная функцыя абяцанага плацяжу

Анлайн-падтрымка

Убудаваны чат з кансультантамі дазваляе хутка атрымаць дапамогу і вырашыць узніклыя пытанні без чакання ў чарзе.

Web-версія

Для тых, хто аддае перавагу працаваць з камп’ютара, даступная версія «Мой Белтэлекам» у браўзеры. У ёй можна праверыць баланс, увёўшы лагін і пароль паслугі, нават без рэгістрацыі ў дадатку.

Мовы і налады

Дадатак падтрымлівае рускую і беларускую мовы. Пераключэнне ажыццяўляецца праз меню «Налады» → «Мова».

Пастаяннае развіццё

«Мой Белтэлекам» рэгулярна абнаўляецца, каб пашыраць магчымасці і забяспечваць высокі ўзровень сэрвісу для кожнага абанента.