Пінскі РУЭС прыняў актыўны ўдзел у абласных Дажынках - 2024, якія праходзілі ў горадзе Мікашэвічы. Вясёлыя аніматары, цікавыя конкурсы з прызамі, мноства рознакаляровых шарыкаў і падарункаў не дазволілі прайсці міма ўсіх наведвальнікаў мерапрыемства. Асаблівае задавальненне атрымалі дзеці, якія цягнулі сваіх бацькоў да яркай і маляўнічай палаткі "Белтэлекам".
У гэты дзень спецыялісты сэрвіснага цэнтра адказалі на ўсе пытанні жыхароў і гасцей горада, прадэманстраваўшы і прапанаваўшы нашы паслугі сувязі.