«Берасцейскія сані-2024»

«Берасцейскія сані-2024»
20 студзеня ў горадзе Пінску было ўрачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу «Берасцейскія сані-2024». Шмат ўражлівых падзей і мерапрыемстваў парадавала пінчукоў. Гэта і конкурс «Берасцейскі морж», і вадохрышчанскі забег, і гіганцкі самавар на 400 літраў з самай велізарнай порцыяй кашы, і лазер шоу, флэшмоб «пад сцягам Радзімы». А якія былі сані, якія змайстравалі спецыяльна да свята!
Работнікі Пінскага ЗВЭС арганізавалі палатку з салодкімі пачастункамі і гарачай гарбатай, з цікавымі падарункамі і акцыямі на прапанаваныя паслугі.
Ні адзін наведвальнік не застаўся па-за ўвагай ветлых і клапатлівых работнікаў ўчастка продажу паслуг Пінскага ЗВЭС. Актыўны ўдзел прынялі і астатнія калегі, якія прыйшлі падтрымаць і паўдзельнічаць у мерапрыемствах.
Было вельмі ўражліва цікава і незабыўна весела.