Адбыўся выязны прыём у Брэсцкім філіяле РУП "Белтэлекам"

28 снежня 2023 года першы намеснік Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч правёў выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Брэсцкім філіяле РУП «Белтэлекам» з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі».

Пад час візіту абмяркоўваліся пытанні ў галіне сувязі і лічбавага развіцця.

Пад заканчэнне асабістага прыёму грамадзян першы намеснік Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч наведаў падраздзяленні філіяла, азнаёміўся з працай Зонавага цэха камутацыі і апрацоўкі данных, арганізацыяй вольнага часу і культурна-масавай работы ў філіяле і наведаў Гісторыка-інфармацыйны цэнтр.

Па завяршэнні свайго візіту Павел Мікалаевіч пакінуў памятны запіс у «ганаровай кнізе». Падзякаваўшы калектыў прадпрыемства за вялікі ўклад у развіццё галіны сувязі, актыўны грамадскі і спартыўны ўдзел і пажадаў работнікам прафесійных поспехаў, здароўя і вялікага чалавечага шчасця.